Ноччу з 23 на 24 ліпеня ў Гродне ўпершыню адбыўся начны забег. Каля 100 аматараў здаровага ладу жыцця выпрабавалі свае сілы на незвычайнай дыстанцыі па схілах гарналыжнага комплексу непадалёк ад вёскі Каробчыцы.

Большасць бегуноў выбралі дыстанцыю 9999 метраў, якая праходзіла па схіле рукатворнай гары, перапад вышынь на кожным коле склаў каля 40 м. З дапамогай пражэктараў удзельнікам стварылі незвычайнае асвятленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?