Летам 1916 года ў раёне Баранавіч адбываліся падзеі, пра якія не любяць згадваць у рускай і савецкай гісторыі.
Падчас Першай сусветнай вайны спроба прарыву фронту тут скончылася для рускай арміі вялікімі стратамі. Прыкладна 80—100 тысяч расійскіх салдат было забіта і паранена. У той час немцы і аўстра-венгры згубілі 8 тысяч забітымі і 13 тысяч параненымі.
Выданне Intex-press у спецпраекце «100 год Баранавіцкай аперацыі» спрабуе аднавіць памяць пра тыя падзеі, сабраўшы здымкі, малюнкі, відэа і ўспаміны ўдзельнікаў.
Спецпраект вы можаце паглядзець тут.