Даследчыкі з Універсітэта Пенсільваніі распрацавалі першую «плацэнту на чыпе», якая цалкам мадэлюе перанос пажыўных рэчываў праз плацентарный бар'ер. Больш падрабязна аб распрацоўцы можна прачытаць у часопісе Lab on a Chip, а коратка пра яе паведамляе RNS.

Сіліконавая прылада памерам з флэшку ўтрымлівае два пласты чалавечых клетак. Па абодва бакі ад слаёў размешчаны падзеленыя порыстай мембранай мікраканалы. Па адзін бок — клеткі трафабласту, а па другі — эндатэліяльныя клеткі. Эндатэліяльныя — гэта клеткі, што высцілаюць крывяносныя сасуды, а трафабласт — вонкавы клеткавы пласт бластацысту сасуноў, праз які пажыўныя рэчывы пераходзяць ад мацярынскага арганізма да плода. Пласты, па словах навукоўцаў, і імітуюць плацентарный бар'ер.

«Гэты бар'ер кантралюе ўвесь транспарт паміж маці і плодам падчас цяжарнасці. Пажыўныя рэчывы і чужародныя агенты, напрыклад вірусы, альбо транспартуюцца праз гэты бар'ер, альбо спыняюцца», — адзначаюць навукоўцы. У новым даследаванні аўтары працы паказалі, што абодва пласты клетак працягваюць расці і развівацца. «Плацентарная клеткі змяняюцца цягам цяжарнасці. Плацентарныя клеткі трафабласту фактычна зліваюцца адна з адной, каб сфармаваць тканіну пад назвай сінцыцій. Бар'ер таксама становіцца танчэйшым падчас цяжарнасці, і ў нашай мадэлі мы можам прайграваць гэтыя змены», — падкрэсліваюць даследчыкі.

Аўтары працы адзначаюць, што плануюць выкарыстоўваць мадэль для вывучэння метабалічных працэсаў, якія суправаджаюць заўчасныя роды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0