У Мінску пасля наезду на бардзюр перакуліўся самаходны каток. Сур'ёзна пацярпеў кіроўца.

Фота: МГУ МНС

Фота: МГУ МНС

Як паведаміла прэс-служба МГУ МНС, паведамленне пра аварыю паступіла ад відавочцаў а 3-й гадзіне ночы 24 ліпеня.

На вул. Прыдарожнай ратавальнікі ўбачылі, што пасля наезду на бардзюр перакуліўся пнеўмашынны самаходны каток «Амкадор-6641». Машына належыць УП «Рэмаўтадор Савецкага раёна».

Работнікі МНС з выкарыстаннем аварыйна-выратавальнага прыстасавання дасталі з салона вадзіцеля 1956 года нараджэння.

Фота: МГУ МНС

Фота: МГУ МНС

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення. З дыягназам «раструшчанай левай ступні» яго шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?