Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» вылучае 50 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята 24 ліпеня на пазачарговым XIX з'ездзе партыі ў Мінску.

На маючых адбыцца 11 верасня выбарах «Справядлівы свет» мае намер пазіцыянаваць сябе партыяй, якая «выказвае і адстойвае інтарэсы людзей, што жывуць на даходы ад уласнай працоўнай дзейнасці або якія атрымліваюць пенсіі, стыпендыі і іншыя сацыяльныя дапамогі, крытычна ацэньвае вынікі дзейнасці дзеючых органаў улады» — гэта вынікае з платформы партыі на парламенцкія выбары.

Каб спыніць эканамічную і сацыяльную дэградацыю краіны, падзенне жыццёвага ўзроўню людзей, «Справядлівы свет» прапаноўвае «ажыццявіць новы курс, які дазволіць забяспечыць Беларусі ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё і павышэнне дабрабыту грамадзян».

У платформе партыі падкрэсліваецца, што паспяховая рэалізацыя новага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця магчымая толькі пры ўмове сур'ёзных змяненняў у палітычнай сферы. Пад такімі змяненнямі «Справядлівы свет» разумее:

— пераход да аднапалатнага парламента і значнае пашырэнне яго паўнамоцтваў, у тым ліку па сцвярджэнні ўрада, абранні і прызначэнні вышэйшых службовых асоб дзяржавы;

— забеспячэнне гарантый функцыянавання самастойнай і незалежнай судовай улады шляхам абрання суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў непасрэдна парламентам;

— рэалізацыю ў Беларусі агульнаеўрапейскай хартыі самакіравання, абранне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў тайным галасаваннем;

— заснаванне інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?