«Мне падабаецца Дональд Трамп, таму што ён кажа ад сэрца. Зрабіць Амерыку зноў вялікай — гэта выдатны слоган. Я б хацеў з ім сустрэцца», — сказаў Малік пры сустрэчы з журналістам выдання ў сваёй вёсцы Кагела.

Па яго словах, ён «глыбока расчараваўся» у палітыцы адміністрацыі яго брата Барака, праз што ён, будучы доўгі час дэмакратам, вырашыў падтрымліваць «партыю Лінкальна» — Рэспубліканскую партыю.

Малік адзначыў, што «апошняй кропляй» стала тое, што ФБР рэкамендавала не прыцягваць да адказнасці кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан за выкарыстанне прыватнага паштовага сервера для абмену канфідэнцыйнай інфармацыяй на пасадзе дзяржсакратара ЗША.

Таксама ён распавёў, што яму было непрыемна рашэнне Клінтан і яго брата забіць былога лідара Лівіі Муамара Кадафі, якога ён называе адным са сваіх лепшых сяброў.

У яго планах паехаць назад у Злучаныя Штаты ў лістападзе, каб на выбарах прэзідэнта ЗША прагаласаваць за Трампа.

Сам Трамп ў сваім твітары пракаментаваў гэтую інфармацыю, напісаўшы, што Абама, «верагодна, ставіўся кепска» да Маліка, «як і да ўсіх астатніх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0