Напачатку тыдня «Наша Ніва» размясціла фота, зробленае на вуліцы Скрыпнікава ў Мінску — на ім відаць, як нясцерплая маладая парачка занялася сэксам проста на вуліцы. 

Матэрыял стаў надзвычай чытаным, выклікаў розныя пачуцці ў чытачоў. 

Але, бессаромныя маладзёны прыцягнулі да сябе ўвагу не толькі ў Беларусі — адзін з самых папулярных англамоўных сайтаў DailyMail.co.uk (406,6 мільёнаў наведванняў у месяц) таксама пераставіў нашумелае фота з загалоўкам «Don't Just Do It».

Аўтар іранізуе з таго, што галоўны «герой» фота адзеты ў байку з вялікім лагатыпам Nike, а Just Do It (Проста зрабі гэта) — вядомы рэкламны слоган гэтай фірмы. 

Цягам сутак гэтай публікацыяй ужо падзяліліся 19 тысяч чалавек, а колькасць каментароў пад матэрыялам набліжаецца да 600.

«Імаверна, яна была апранутая ў байку са слоганам McDonald's «I'm lovin' it» (Мне гэта падабаецца), — іранізуе каментатар з Брытаніі. 

«Можа быць, гэта проста трэніроўка алімпійскіх гімнастаў і неўзабаве мы ўбачым іх у Рыа?» — піша яшчэ адзін. 

«Мінск, мабыць, вельмі сумны горад, калі моладзь забаўляе сябе такім чынам. Але, я ўражаны яе гнуткасцю. Калі міліцыя хоча яе адшукаць і пакараць за хуліганства, то хай найперш заглянуць у цэнтры ёгі і цырк», — дадае іншы. 

«Мне сорамна прызнавацца, але калі б гэта адбывалася пад маімі вокнамі, я б даглядзеў да канца», «Памятаецца, я ўбачыў, як сабакі зліліся прыкладна ў такой жа позе і мая старая маці прыклала шмат высілкаў, каб патлумачыць мне, што адбываецца. А цяпер Бог ведае як патлумачыць дзеянні гэтай пары маім унукам», — пішуць іншыя. 

Дарэчы, мінская міліцыя абвергла факт публічнага сэксу на вуліцы Скрыпнікава. 

Але ахвотныя могуць яшчэ раз зірнуць на фота і параўнаць яго з панарамай вуліцы Скрыпнікава ў «Яндэкс мапах». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?