У выніку нападу ўзброенага мачэтэ злачынцы ў нядзелю, 24 ліпеня, адна жанчына забітая і яшчэ два чалавекі атрымалі раненні ў горадзе Ройтлінген (федэральная зямля Бадэн-Вюртэмберг), паведамляе Deutsche Welle.

Як напісана на гарадскім інтэрнэт-партале, сварка паміж забітай жанчынай і 21-гадовым сірыйцам адбылася на цэнтральным аўтавакзале.

Дзякуючы хуткаму ўмяшанню паліцыі злачынец быў затрыманы праз некалькі хвілін непадалёк ад месца здарэння. Па дарозе ён паспеў нанесці раненні яшчэ адной жанчыне і мужчыну.

«Раней затрыманы ўжо прыцягваў увагу праваахоўных органаў», — адзначаецца ў паведамленні. Паводле інфармацыі гарадскіх уладаў, гаворка ідзе пра злачынца-адзіночку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0