Алімпійская вёска ў Рыа-дэ-Жанейра

Алімпійская вёска ў Рыа-дэ-Жанейра

Афіцыйнае адкрыццё Алімпійскай вёскі адбылося ў нядзелю, 24 ліпеня, у Рыа-дэ-Жанейра, за два тыдні да пачатку летняй Алімпіяды 2016 года. У комплексе, які складаецца з 31 будынка, будуць пражываць прыкладна 18 тыс. спартсменаў. Колькасць дапаможнага персаналу складзе 13 тыс. чалавек.

У Алімпійскай вёсцы знаходзіцца вялікая зона харчавання на 5 тыс. чалавек, спартовыя залы, клініка, зона адпачынку, салон прыгажосці, мульцірэлігійны цэнтр і сем пральняў. Алімпійская вёска размешчана на захадзе бразільскага мегаполіса, за паўтара кіламетра ад Алімпійскага парка, дзе пройдзе большасць спаборніцтваў.

Паводле інфармацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), у вёсцы ёсць і так званае «месца смутку», дзе пройдзе спецыяльная цырымонія памяці людзей, якія загінулі падчас Алімпійскіх гульняў. Пасля правядзення Алімпіяды ўсе будынкі і апартаменты прададуць заможным грамадзянам у Бразіліі.

Між тым, як паведаміла Бі-бі-сі кіраўнік аўстралійскай дэлегацыі Кіці Чылер паведаміла, што ў апартаментах не працуюць прыбіральні, аголеная электраправодка, працякаюць вадаправодныя трубы і няма асвятлення на лесвіцах. Немагчыма сказаць, ці будуць гэтыя праблемы ліквідаваныя своечасова.

Цяпер жа спартсмены жывуць у суседніх гатэлях. Як сказала Чылер, спартсмены з Брытаніі і Новай Зеландыі сутыкаюцца з падобнымі праблемамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0