Выбух адбыўся прыкладна ў 10-й вечара па мясцовым часе ля ўваходу ў бар Эўген у цэнтры горада Ансбах, што ў Баварыі.

Пасля выбуху ля ўваходу ў бар з раёна былі эвакуяваныя каля 2500 чалавек. Колькасць параненых, па апошніх дадзеных, вырасла да 12 чалавек. Загінулы ўсяго адзін, гэта сам смяротнік.

Мужчына, які прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне, быў 27-гадовым бежанцам з Сірыі, якому Германія год таму адмовіла ў прытулку. Раней ён лячыўся ад псіхічных захворванняў, паведаміў міністр унутраных спраў Баварыі Ёахім Херман.

Як распавёў Херман у інтэрв'ю мясцовым СМІ, мужчына раней двойчы спрабаваў забіць сябе. Ці ўваходзіла ў яго намеры забіваць іншых людзей — невядома, сказаў Херман. Міністр адзначыў, што выбухоўкі, знойдзенай у заплечніку загінулага, хапіла б для таго, каб параніць ці забіць значна большую колькасць людзей.

Як паведаміў міністр, за некалькі гадзін да выбуху зламысніку адмовілі ва ўваходзе на музычны фестываль Ансбах Open. На думку кіраўніка МУС, фестываль мог быць галоўнай мэтай мужчыны. Бомба магла спрацаваць заўчасна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?