Міністэрства абароны Польшчы плануе патраціць у бліжэйшыя гады як мінімум 83 мільярды злотых ($21 млрд) на тое, каб набыць новыя беспілотнікі, верталёты, сістэмы супрацьпаветранай абароны і падводныя лодкі, заявіў замкіраўніка ўстановы Барташ Каўнацкі.

«Кіраўніцтва міністэрства акрэсліла свае прыярытэты, і праграма супрацьпаветранай абароны — такі прыярытэт», — сказаў Каўнацкі. Пра гэта паведамляе ваенны партал defensenews.com.

На СПА сярэдняй далёкасці плануецца аддаць прыкладна палову ўсёй сумы, больш за $5 млрд — на СПА бліжняй далёкасці, $3,3 млрд — на баявыя верталёты і яшчэ $2,5 млрд — на новыя падводныя лодкі. «Некалькі мільярдаў злотых» Польшча плануе патраціць на тое, каб набыць вайсковыя беспілотнікі.

Раней у ліпені міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч казаў, што можа быць падпісаны кантракт на пакупку амерыканскіх комплексаў СПА Patriot.

Вясной паставіць у краінах Балтыі гэтыя комплексы заклікаў камандуючы Сіламі бяспекі Эстоніі Рыха Тэрас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?