Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (ВАДА) расчаравана рашэннем МАК не адхіляць зборную Расіі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.

— ВАДА расчаравана рашэннем МАК, — прыводзіць прэс-служба ВАДА словы кіраўніка агенцтва Крэйга Рыдзі. — Камітэт не паслухаў рэкамендацый агенцтва, заснаваных на дакладзе Рычарда Макларэна, якія павінны былі забяспечыць моцны, узгоднены і прамы падыход да рашэння. Даклад Макларэна выкрыў дзяржаўную сістэму па падтрымцы допінгу ў Расіі, а гэта падрывае прынцыпы чысціні спорту, прапісаныя ў Сусветным антыдопінгавым кодэксе.

Паведамляецца, што ВАДА падтрымае рашэнне МАК і дапаможа спартовым федэрацыям прыняць правільнае і ўзважанае рашэнне пра лёс спартсменаў, каб найлепшым чынам абараніць правы «чыстых» атлетаў.

18 ліпеня камісія пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна апублікавала вынікі расследавання парушэння антыдопінгавых правілаў у Сочы. Па выніках дакладу, ВАДА рэкамендавала Міжнароднаму алімпійскаму камітэту адхіліць зборную Расіі ад Алімпіяды-2016.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?