ДТЗ адбылося ў 00.50 25 ліпеня на МКАД у раёне развязкі з вуліцай Машынабудаўнікоў: у першай паласе фура ўрэзалася ў спадарожны трактар. Ад удару той перакуліўся.

— За рулём грузавіка MAN быў 30-гадовы мужчына. Трактарам МТЗ кіраваў 34-гадовы жыхар Маладзечна — ад атрыманых траўмаў ён загінуў на месцы, - паведамілі ў МУС.

Трактар ехаў ноччу па кальцавой без уключаных фар і габарытных агнёў. Фізічны стан абодвух удзельнікаў у момант ДТЗ высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?