Пяць чалавек, у тым ліку маленькае дзіця, трапілі ў бальніцу ў выніку сутыкнення двух аўтамабіляў у Чашніцкім раёне.

Паблізу вёскі Цотава 24 ліпеня ў 20.00 малады чалавек 1990 года нараджэння на «Фальксвагене» сутыкнуўся з УАЗам, што рухаўся ў спадарожным напрамку, ім кіраваў жыхар Чашнікаў 1959 года нараджэння.

У выніку ў бальніцу з рознымі траўмамі трапілі кіроўца легкавушкі і 23-гадовая сяброўка з двухгадовым сынам, абодва - жыхары вёскі Вялікія Смальянцы, а таксама кіроўца УАЗа і яго 49-гадовы пасажыр з вёскі Альшанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?