У цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне ад ўсхваляванага кіроўцы: у салон яго легкавога аўтамабіля забралася змяя.
Самастойна разабрацца з паўзуном мужчына не рызыкнуў і выклікаў ратавальнікаў.
Супрацоўнікі ведамства дасталі жывёлінку пры дапамозе адмысловага абсталявання.
Высветлілася, што гэта вуж.