Санслужба рэкамендавала палегчыць умовы працы ў спёку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Гарачае надвор'е, што ўсталявалася ў Беларусі, можа прывесці да пагаршэння ўмоў працы працуючых на адкрытай мясцовасці, у вытворчых і грамадскіх памяшканнях. Для прафілактыкі неспрыяльнага ўздзеяння павышанай тэмпературы рэкамендуецца арганізоўваць перапынкі ў працы, абсталяваць дадатковыя сістэмы вентыляцыі і кандыцыянавання паветра, а таксама забяспечыць супрацоўнікаў спецыяльным аблегчаным адзеннем з бавоўны.

У санслужбе таксама нагадалі аб захаванні пітнога рэжыму. Піць ваду варта часта і патроху, каб падтрымліваць добрую гідратацыю арганізма. Пры тэмпературы паветра больш за 30 градусаў і выкананні працы сярэдняй цяжкасці патрабуецца выпіваць не менш 0,5 л вады ў гадзіну — прыкладна адзін кубак кожныя 20 хвілін. Для кампенсацыі соляў і мікраэлементаў, што выдзяляюцца з арганізма з потам, рэкамендуецца ўжыванне мінеральнай шчолачнай вады, малочна-кіслых напояў (абястлушчанае малако, малочная сыроватка), сокаў, вітамінізаваных напіткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?