haberturk.com

haberturk.com

Чакалася, што Эрдаган наведае Беларусь у канцы гэтага тыдня. У прыватнасці, планаваўся яго ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску Саборнай мячэці 29 ліпеня.

«Візіт рыхтаваўся і рыхтуецца. Магу сказаць цяпер сапраўды толькі тое, што ў даты, якія шырока растыражавалі ў інтэрнэце на мінулым тыдні, ён не адбудзецца. Гэта дакладна, на гэтым тыдні яго не будзе», — падкрэсліла Эйсмант.

Па словах прэс-сакратара прэзідэнта, казаць пра канкрэтныя тэрміны візіту пакуль рана. «Мы можам казаць пра нейкую найбліжэйшую аглядную будучыню, я думаю, дакладна», - дадала яна.

У сваю чаргу кіраўнік мусульманскай абшчыны імам Зарыф Зулудзі паведаміў, што цырымонія адкрыцця Саборнай мячэці перанесена на верасень, але дакладную дату не назваў.

Афіцыйна візіт Эрдагана не анансаваўся, аднак сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты паведамляў аб правядзенні 29 ліпеня ў Мінску беларуска-турэцкага бізнес-форуму «у рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Р.Т.Эрдагана». Пасля фразу пра візіт Эрдагана з сайта БелГПП прыбралі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?