«Заняткі боксам не замінаюць мне ведаць, хто такі Вітаўт і Кастусь Астрожскі. Гэта як бокс — ты можаш не быць чэмпіёнам ці адразу размаўляць, як Купала ці Колас, але пачаць варта», — кажа 11-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў. 

«Беларуская мова вельмі мілагучная, эратычная і паэтычная, дзякуючы ёй у мяне з'явілася шмат сяброў», — кажа інжынер металаапрацоўчага прадпрыемства Святаслаў. 

«А я будучая матуля і хачу, каб беларускую мову мае дзеці пачулі ад мяне», — дадае Адарка — піяр-менеджар ІТ-кампаніі.

Глядзіце самі і дасылайце сябрам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?