Па дадзеных партала Realt.by, сярэдняя цана прапановы квадратнага метра жылля ў Мінску складае $1187. За тыдзень цана павялічылася на 0,5%. Папярэдні раз так хутка нерухомасць даражэла ў 2013 годзе.
фота Сяргея Гудзіліна.
Ці адбыўся на рынку нерухомасці разварот? Падобна на тое. У канцы чэрвеня цана прапановы квадратнага метра апусцілася да $1170 (гэта быў гадавы мінімум). І з таго часу штотыдзень павялічваецца, прычым усё хутчэй і хутчэй — +0,2%, +0,3%, +0,4%, +0,5%.
Кошт рэальных угодаў таксама павялічваецца, прычым ад красавіка. Па стане на чэрвень кватэры купляліся па $1105 за квадратны метр.