Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Адзначаецца, што Кодэкс аб культуры распрацаваны ўпершыню і «не мае аналагаў на постсавецкай прасторы». Ён грунтуецца на дзейных нормах законаў аб культуры, бібліятэчнай справе, народным мастацтве і народных промыслах, творчых саюзах і творчых работніках, кінематаграфіі, музеях і музейным фондзе, ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Кодэкс прадугледжвае стварэнне на базе існых прававых інстытутаў адзінага механізма рэгулявання адносін у сферы культуры і адначасовае ўхіленне наяўных недахопаў прававога рэгулявання ў гэтай сферы, забяспечвае скарачэнне прававых актаў па пытаннях культуры і іх ўпарадкаванне.

«У мэтах захавання культурных каштоўнасцяў, развіцця арганізацый культуры і забеспячэння агульнадаступнасці культурных даброт кодэксам ўсталёўваюцца прававыя, арганізацыйныя, эканамічныя і сацыяльныя асновы культурнай дзейнасці і рэгулююцца праваадносіны ў наступных сферах: захаванне і развіццё культурных каштоўнасцяў, ахова гісторыка-культурнай і археалагічнага спадчыны; бібліятэчная і музейная справа; кінематаграфічная дзейнасць; народныя мастацкія рамёствы, дзейнасць калектываў мастацкай самадзейнасці; правядзенне культурных мерапрыемстваў, арганізацыя культурнага адпачынку насельніцтва; заахвочвання ў сферы культуры», — адзначае прэс-служба.

Як паведамлялася раней, кодэкс складаецца з агульнай і спецыяльнай частак, пяці раздзелаў і 257 артыкулаў. Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва дзяржаўных органаў з камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама павялічвае ролю грамадскасці ў вырашэнні пытанняў культуры. У прыватнасці прадугледжанае стварэнне пры дзяржорганах грамадскіх назіральных камісій па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, грамадскіх саветаў, камісій і іншых кансультацыйных органаў і экспертных фарміраванняў па пытаннях культуры.

Спонсары і мецэнаты культуры ў адпаведнасці з кодэксам уключаныя ў кола суб'ектаў культурнай дзейнасці. Творчым саюзам даюцца правы ажыццяўляць без стварэння камерцыйных арганізацый і ўдзелу ў іх дзейнасць па вытворчасці фільмаў і тэлевізійных праграм, творчую дзейнасць і забавы, а таксама дзейнасць па рэалізацыі адукацыйнай праграмы навучальных курсаў і адукацыйнай праграмы ўдасканалення магчымасцяў і здольнасцяў асобы.

Дакументам замацаваная абавязковасць перадачы ў дзяржуласнасць прафесійна і выпадкова знойдзеных археалагічных артэфактаў. Кодэкс ўтрымлівае забарону грамадзянскага абароту археалагічных артэфактаў на тэрыторыі Беларусі, за выключэннем іх набыцця, продажу, дарэння, мены дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі.

Акрамя таго, спрашчаецца парадак прыняцця некаторых кіраўніцкіх рашэнняў пры ажыццяўленні музейнай, бібліятэчнай дзейнасці і аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?