Студыя Warner Bros. на сваім канале YouTube апублікавала новы трэйлер фільма «Фантастычныя звяры і месцы іх пражывання», які стане спін-офам фільмаў пра Гары Потэра.

Дзеянне фільма разгорнецца прыкладна за 70 гадоў да падзей патэрыяны. Галоўны герой спін-офа, Ньют Скамандэр — заолаг, які займаецца вывучэннем невядомых жывых істот. У ЗША ён павінен пазнаёміцца з сябрамі тайнага таварыства чараўнікоў, якія дапамогуць яму ў даследаваннях.

Галоўную ролю ў фільме выканае Эдзі Рэдмэйн, які заваяваў папулярнасць пасля выхаду стужкі «Сусвет Стывена Хокінга». Таксама ролі ў фільме выканаюць Эзра Мілер, Джэма Чан, Рон Перлман, Саманта Мортан, Кэтрын Уотэрстан, Кармэн Эджога, Дэн Фоглер, Колін Фарэл і Джон Войт.

Рэліз карціны прызначаны на 18 лістапада 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0