«Відэакамерай ЦРУ у кожным доме» назвала «Беларуская ваенная газета» мабільную гульню Pokemon Go, якая хутка заваявала папулярнасць ва ўсім свеце.

Аўтар матэрыялу, на жаль, спасылаецца не на рэкамендацыі беларускіх ваенных спецыялістаў па кібер-бяспецы, але расійскага блогера, які наўпрост звязаў распрацоўшчыкаў гульні з Цэнтральным разведвальным упраўленнем ЗША. 

newsru.co.il

newsru.co.il

Амаль увесь артыкул уяўляе з сябе цытату з паста расійскага блогера — не надта аўтарытэтная крыніца для афіцыйнага ваеннага выдання.

Паводле меркавання блогера, Pokemon Go была створаная па замове ЦРУ з разведвальнымі мэтамі, таму што распрацоўшчык гульні кампанія Niantic Labs была створана Джонам Хэнкам, а Хэнк раней заснаваў кампанію Keyhole, Inc., якая частку фінансавання на праект па картаграфаванні зямлі атрымала ад венчурнага фонда ЦРУ.

«Заставалася адна праблема: як зазірнуць у нашы хаты, скляпенні, цяністыя алеі, казармы, дзяржустановы і гэтак далей па спісе? … Канторка Niantic Labs выпускае геніяльную вірусную гульню з навамоднай тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці», - цытуе газета замежнага блогера.

Раней аддзел інфармацыйнай бяспекі ізраільскай арміі паведаміў жаўнерам, што гульня патрабуе інфармацыю пра месцазнаходжанне чалавека і аб'екты, якія знаходзяцца побач з ім. Да таго ж, гэтая інфармацыя можа патрапіць у адкрыты доступ у інтэрнэце. Гэта стварае небяспеку для вайскоўцаў.

Аднак ізраільскія ваенныя камп'ютаршчыкі абышліся без цытат з расійскіх цывільных блогаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?