У свеце ўсё большую папулярнасць набірае анлайн-гульня Pokemon Go. Забаўка паралізуе працу цэлых офісаў. Людзі забываюцца на ўсё, апантаныя ідэяй злавіць Пікачу ці Бульбазаўра.
Мы пацікавіліся ў вяскоўцаў Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў Віцебскай вобласці, ці чулі яны нешта пра пакемонаў і ці водзяцца гэтыя істоты ў іх гаспадарках.