На трасе Мінск—Гродна ў Іўеўскім раёне маршрутнае таксі збіла пешахода. Як мяркуецца, кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём, паведамляе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Маршрутнае таксі раніцай 25 ліпеня вярталася з Мінска ў Ліду з двума пасажырамі. Па умацаванай абочыне ў спадарожным кірунку ішла жанчына з роварам у руках. Ад удару маршруткі яе адкінула на грузавы «МАЗ», які стаяў на абочыне, затым — у кювет. Жанчына памерла.
Праводзіцца разбіральніцтва.
0
0
0
0
0
0