Юлія Яфімава, фота Joel Marklund,Zumapress.com

Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту адхіліла ад удзелу ў Алімпіядзе сем расійскіх спартсменаў. Яны прызнаны не адпаведнымі крытэрам, вызначаных Міжнародным алімпійскім камітэтам

FINA адхіліла ад удзелу ў Алімпіядзе Міхаіла Даўгалюка, Юлію Яфімаву, Наталлю Лаўцовуу і Анастасію Крапівіну, бо яны ўжо раней былі абвінавачаныя ў парушэнні антыдопінгавага кодэкса, і, нягледзячы на тое, што ўжо адбылі пакаранне, не могуць прымаць удзел у Гульнях. Мікіта Лабінцаў, Уладзімір Марозаў і Дар'я Усцінава адхіленыя ад Гульняў, бо яны былі згаданыя ў дакладзе незалежнай камісіі WADA.

Адпаведную заяву апублікавана на афіцыйным сайце FINA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0