У Польшчы 31 ліпеня адбудзецца першы чэмпіянат па лоўлі пакемонаў. Адным з асноўных прызоў будзе год бясплатнага навучання ў адной са сталічных ВНУ. Таксама пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і зніжкі на навучанне ва ўніверсітэце.

Арганізатарам спаборніцтва па лоўлі пакемонаў, якое пройдзе ў польскай сталіцы, стала Акадэмія фінансаў і бізнесу Vistula, а таксама агенцтва Mr Target.

Стваральнікі чэмпіянату адзначаюць, што яго галоўная мэта — паказаць, наколькі новыя медыя змяняюць наша ўспрыманне навакольнай прасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?