NY Times

NY Times

«Хілары на працягу ўсяго свайго жыцця ніколі не здавалася», - заявіла жонка Барака Абамы ў сваёй прамове ў падтрымку Клінтан.

«Дзякуючы ёй мае дочкі цяпер успрымаюць той факт, што жанчына можа стаць прэзідэнтам ЗША, як нешта само сабой зразумелае», - працягнула першая лэдзі.

«Мы павінны ўкласці кожную кроплю нашых сіл, нашай страсці і нашай любові да гэтай краіны ў тое, каб выбраць Хілары Клінтан прэзідэнтам», - падагульніла Мішэль Абама.

Першая лэдзі таксама раскрытыкавала рэспубліканскага кандыдата Дональда Трампа за тое, што той звяртаецца да «мовы нянавісьці». «Калі нехта праяўляе жорсткасць або паводзіць сябе груба, мы не апускаемся да іх узроўню», - сказала яна аб суперніку Клінтан.

Незадоўга да выступу Абамы партыя дэмакратаў прыняла перадвыбарчую платформу. «Сёння Дэмакраты ўхвалілі самую прагрэсіўную перадвыбарчую платформу ў гісторыі», - напісала кандыдат ад партыі Хілары Клінтан у сваім «Твітэры».

У перадвыбарнай праграме выкладзены асноўныя праблемы, якімі будзе займацца адміністрацыя Хілары Клінтан, калі яе абяруць прэзідэнтам. Сярод такіх пытанняў - правы ЛГБТ-супольнасці, барацьба з глабальным пацяпленнем, павышэнне даступнасці вышэйшай адукацыі, барацьба з беднасцю і адстойванне правоў зняволеных.

З'езд партыі дэмакратаў у Філадэльфіі працягнецца чатыры дні. Як чакаецца, на ім Хілары Клінтан будзе афіцыйна абвешчаная кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?