На Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра можа патрапіць каля 40 расійскіх спартоўцаў пры першапачатковай заяўцы ў Алімпійскага камітэта Расіі ў 387 чалавек, піша The Guardian. Адсеў распачне МАК, каб змякчыць хвалю крытыкі
Каля 90% расійскіх спартоўцаў, заяўленых для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, могуць у выніку не трапіць на Гульні, паколькі не змогуць адпавядаць строгім крытэрам, якія ўсталяваў Міжнародны алімпійскі камітэт, піша The Guardian са спасылкай на свае крыніцы.
З усёй расійскай зборнай, якая налічвала каля 400 чалавек, на Гульні ў Бразіліі можа патрапіць каля 40 спартсменаў, даведалася выданне.
У нядзелю, 24 ліпеня, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) вырашыў не адхіляць зборную Расіі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Выканкам МАК пастанавіў, што рашэнне аб допуску да Алімпіяды кожнага расійскага спартсмена будуць прымаць адпаведныя міжнародныя федэрацыі.