Крыніца: Kyodo / Reyters

Крыніца: Kyodo / Reyters

Мужчына, які напаў з нажом на пансіянат інвалідаў «Сад лілей у Цукуі» ў прэфектуры Канагава ў Японіі, быў шпіталізаваны ў лютым гэтага года пасля сваіх заяваў аб жаданні забіваць людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Па дадзеных паліцыі, падазраваны Сатошы Уемацу хацеў прапанаваць ураду дазволіць яму забіваць інвалідаў. Пры гэтым ён дадаў, што, калі ў яго такое права з'явіцца, ён заб'е як мага больш інвалідаў.

У сакавіку яго выпісалі са шпіталя, бо дактары палічылі, што яго стан палепшыўся.

У горадзе Сагаміхара на захад ад Токіа мужчына з нажом напаў на людзей ва ўстанове для інвалідаў, у выніку загінулі 19 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0