У Канадзе жанчына абстраляла з траўматычнай зброі людзей, якія шукалі пакемонаў вакол яе дома, перадае Reuters.

У мясцовай паліцыі ўдакладнілі, што 29-гадовая жыхарка Канады зрабіла, па меншай меры, чатыры стрэлы з даху двухпавярховага будынка. Адзначаецца, што каля дома жанчыны збіраліся дзясяткі людзей.

Жанчына абвінавачваецца ў захоўванні зброі з мэтай нанясення шкоды і ў нападзе. Па гэтых абвінавачваннях ёй пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

У паліцыі дадалі, што ніхто з гульцоў у Pokemon GO не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0