За тры тыдні да гібелі Павел Шарамет наведаў Маскву, дзе сустрэўся з блізкім асяроддзем забітага расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова.

Пра гэта ў эфіры «5 канала» заявіў галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціёс.

«Не хачу ўдавацца ў канспіралогію, але на апошняй сустрэчы з Паўлам мы абмяркоўвалі многія рэчы — ён заўсёды быў аптымістам, гэта светлы чалавек, але ў той момант ён змрочнымі фарбамі апісваў сітуацыю свайго знаходжання дзесьці тры тыдні таму ў горадзе Масква», — распавёў ён.

«Ён змог сустрэцца з усімі, хто быў у блізкім атачэнні Нямцова», — адзначыў Маціёс.

Акрамя таго, Шарамет меў зносіны з міністрам даходаў і збораў часоў экс-прэзідэнта Віктара Януковіча Аляксандрам Кліменкам. Праўда, пра змест гутаркі Шарамет паведаміць не паспеў.

«Ён наведваў так званы офісны цэнтр «Масква-Сіці», дзе ўсе нашы квазівыгнаннікі, якіх мы абавязкова атрымаем і асудзім. І адным з такіх выгнаннікаў быў экс-міністр даходаў і збораў Кліменка. Але мы не паспелі прагаварыць сутнасць гэтай размовы», — заявіў вайсковы пракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0