У Мінску налічаная сярэдняя зарплата ў чэрвені склала 10 млн. 454,7 тыс. рублёў, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы. Пры гэтым рэальная зарплата (з улікам росту цэн) за год знізілася на 1,3%.

Самую высокую зарплату атрымалі ў Першамайскім раёне сталіцы — 12 млн. 530,9 тыс. рублёў, самую нізкую — у Фрунзенскім — 9 млн. 280 тыс. У Заводскім раёне зарплата склала 10 млн. 976,9 тыс., у Ленінскім — 9 млн. 596,7 тыс., Маскоўскім — 9 млн. 629,7 тыс., Кастрычніцкім — 9 млн. 403,7 тыс., Партызанскім — 9 млн. 308 тыс., Савецкім — 11 млн. 751,8 тыс., Цэнтральным — 11 млн. 288,6 тыс. рублёў.

У Мінску па-ранейшаму самую высокую зарплату атрымліваюць IT-спецыялісты. У чэрвені 2016 года сярэдняя зарплата спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склала 40 млн. 420 тыс. рублёў.

У ліку найбольш высокааплатных: работнікі паветранага транспарту — 19 млн. 32,4 тыс.; фінансісты і страхоўшчыкі — 14 млн. 629,1 тыс. рублёў; работнікі тэлекамунікацыйнай сферы — 14 млн. 189,5 тыс.; работнікі нафтавай прамысловасці — 14 млн. 33,3 тыс.; архітэктары, бухгалтары і юрысты — 12 млн. 556,1 тыс. рублёў.

Мінімальная зарплата ў сталіцы ў сацыяльных работнікаў — 5 млн. 144,2 тыс. рублёў, работнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў — 5 млн. 335,9 тыс. рублёў, а таксама творчых — 6 млн. 36,5 тыс. і работнікаў лёгкай прамысловасці — 6 млн. 44,4 тыс. рублёў.

У чэрвені ў сталічнай прамысловасці сярэдняя зарплата склала 8 млн. 990,2 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 9 млн. 920,8 тыс., на транспарце — 9 млн. 805,5 тыс., у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 8 млн. 239,2 тыс., рознічным гандлі — 8 млн. 409,4 тыс., адукацыі — 6 млн. 682,2 тыс. Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя ў чэрвені складаў 8 млн. 96,9 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?