Пры захопе закладнікаў у царкве у горадзе Сэнт-Эцьен-дзю-Руўр каля Руана ў Нармандыі загінуў 84-гадовы святар. Пра гэта паведамляе Le Figaro са спасылкай на крыніцы ў паліцыі. Яшчэ адзін закладнік атрымаў раненні.

lefigaro.fr

lefigaro.fr

У нападзе ўдзельнічалі два чалавекі, яны былі ўзброены нажамі. У выніку паліцэйскай аперацыі злачынцы былі забітыя.

Усяго ў закладнікі трапілі пяць чалавек — святар і чацвёра вернікаў. Паліцыю выклікала адна з служак царквы, якой удалося збегчы ад злачынцаў.

Пазней прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што нападнікі заявілі пра сваю прыхільнасць «Ісламскай дзяржаве». Кіраўнік дзяржавы назваў падзеі «гнюсным тэрактам».

«Пагроза застаецца вельмі высокай. Мы павінны весці вайну [супраць ІД] усімі сродкамі», — падкрэсліў Алянд.

Па дадзеных Le Point, мужчыны крычалі «Алаху Акбар!». The Telegraph са спасылкай на паліцыю, у сваю чаргу, піша, што перад тым, як перарэзаць горла 84-гадоваму святару, яны выкрыквалі назву «Ісламскай дзяржавы».

Пасля таго, як яны выйшлі з касцёла, іх застрэліла паліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0