Unian.net

Unian.net

«Сіламі Нацпаліцыі і Нацгвардыі - МУС заблакавала праход па вуліцах Кіева. Бяспека грамадзян — вышэй за рэлігійныя рытуалы», - напісаў ён.

Міністр растлумачыў, што ў такой сітуацыі ён, як міністр унутраных спраў, не кіруецца катэгорыямі рэлігійных рытуалаў, а кіруецца «катэгорыямі прыярытэту грамадскай бяспекі».

«Менавіта таму, сёння, атрымаўшы адпаведную інфармацыю, у парадку прадухілення магчымых тэрарыстычных пагроз і правакацый вакол хроснага ходу праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) — мною былі дадзены ўказанні ўмяшацца ў парадак анансаванага арганізатарамі шэсця па горадзе Кіеву», - напісаў ён.

«Выяўленыя раніцай муляжы мін і рэальныя баявыя закладкі з гранатамі па запланаваным маршруце руху не пакінулі ў нас сумненняў у рэальнасці пагроз і правакацый», - дадаў Авакаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?