Беларуска Ніка Ракіціна атрымала прыз за найлепшы дэбют на конкурсе фантастыкі Eurocon 2008.

Адзначылі яе першы раман «Ганітва» — фэнтэзы, натхнёнае гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага й Рэчы Паспалітай.

«Сярэдзіна ХІХ ст. Лейтава — дзяржава, якая часткова ахоплівае тэрыторыю Прыбалтыкі — знаходзіцца ў палітычна напружаным стане. Мёртвыя паўстаюць з магілаў, жывыя шукаюць супакою, годныя мэты апраўдваюць нягодныя ўчынкі … Але пакуль гараць яркія зоркі на ілбе Ганца, гарыць і надзея ў вачах і душах простых уміручых», — гаворыцца ў анатацыі.

Свой раман Н. Ракіціна прысьвяціла героям паўстаньня 1831 г. Раман сёлета выйшаў у рыскім выдавецтве «Сьнежны ком».

Eurocon — галоўны конкурс Эўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі — праводзіцца з 1972. У розныя часы, конкурс наведвалі ў якасьці ганаровых гасьцёў Робэрт Шэклі, Роджэр Жэлязны й іншыя выдатныя аўтары.

«Гран‑Майстар Эўропы» — самая прэстыжная ўзнагарода на Eurocon, ляўрэатамі якой быў, напрыклад, Гары Гарысан — сёлета не ўручалася. Прыз за лепшую фантастыку атрымаў расейскі пісьменьнік Аляксандар Громаў.

АТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0