Ураган, што прайшоў праз Беларусь 13 ліпеня, прынес многа бяды
Белгідрамет папярэджвае, што сёння, 26 ліпеня, з 13 да 19 гадзін на большай частцы тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Мінску, чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с і град.
27 ліпеня (серада) ноччу ў заходніх і цэнтральных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, у дзённыя гадзіны месцамі — град.
Удзень 27 ліпеня (серада) па паўднёвым усходзе максімальная тэмпература паветра дасягне +30.. + 33°C.