Гродзенская СШ№32 і школа з амерыканскага Сакрамента (Каліфорнія) будуць шчыльна супрацоўнічаць у сферы выкладання беларускай мовы. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша.

Аб развіцці супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі ў Беларусі і ЗША стала вядома па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскага гарвыканкама дырэктара школы з амерыканскага горада Сакрамэнта - ураджэнкі Беларусі Ларысы Ганчар.

Яна адзначыла, што сем'і выхадцаў з Беларусі зацікаўленыя ў тым, каб іх дзеці ведалі родную мову.

«Імпульс супрацоўніцтву надаў візіт старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя ў ЗША. Ён наведаў школу, перадаў навучальнай установе камплект падручнікаў на беларускай мове. Сёння і мы, і прадстаўнікі школы ў Сакрамента зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва ў гэтым напрамку», - адзначыла Зоя Кулеша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?