Чытач «Нашай Нівы» даслаў у рэдакцыю відэа з рэгістратара, зробленае сёння каля 10:00 ў Мінску. «Зайздрасць, выключна зайздрасць, — напісаў мужчына, — я на рабоце, а яму ў 9:40 ужо добра».

На відэа відаць, як у паддатага мужчыны ўзніклі цяжкасці з пераходам дарогі — ён бярэ разбег, рашуча вылятае на праезную частку, але ногі перастаюць яго слухацца.

Але ўрэшце мужчына здолеў авалодаць сабой і даць рады пешаходнаму пераходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?