27 ліпеня, у сераду, у мінскім мікрараёне Сухарава на ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце будзе спяваць Лявон Вольскі.

Бясплатны канцэрт пачнецца каля 19-й.

Выступ адбудзецца ў межах пікету па зборы подпісаў за прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ад руху «За свабоду» Алеся Лагвінца.

«Пікет прымеркаваны да Дня Незалежнасьці 27 ліпеня. Назва яго «Подпіс за Лагвінца — подпіс да Незалежнасьць». Лявон Вольскі — на маю думку, самы выбітны сучасны беларускі музыка. Я вельмі зацікаўлены, каб у Менску праходзілі яго канцэрты. Таму я ласкава папрасіў Лявона, каб ён скарыстаў магчымасьць выступіць перад людзьмі. Я атрымаў ад яго дазвол на тое, што пікет адбудзецца пад пэўным лёзунгам, але я нават ня вельмі хачу, каб гэты канцэрт быў моцна зьвязаны з прозьвішчам Лагвінца. Найперш, я хачу, каб гэты было зьвязана з Днём Незалежнасьці і самім Лявонам, якому несправядліва не даюць магчымасьці сустрэцца з публікай, якая шануе і любіць яго», — паведаміў Свабодзе Алесь Лагвінец.

Паводле папярэдняй інфармацыі, вулічны канцэрт Лявона Вольскага працягнецца мінімум гадзіну.

«Дэталі наконт рэпэртуару яшчэ абмяркоўвацца. Але мы дамаўляліся, што Лявон будзе выступаць прынамсі гадзіну. Фармальна пікет будзе працягвацца да 22.00», — адзначыў Лагвінец.

Выступ адбудзецца на перакрыжаваньні вуліц Сухараўская і Лабанка (насупраць ГЦ «Максімус»).

Таксама ў імпрэзе возьмуць удзел тэлевядоўца Юры Жыгамонт і мастак Алесь Пушкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0