morgenpost.de

morgenpost.de

У Берліне невядомы злачынца адкрыў страляніну ў адным з будынкаў універсітэцкай клінікі.

Інцыдэнт адбыўся ў кампусе Бенджаміна Франкліна, які размешчаны ў раёне Штэгліц на паўднёвым усходзе Берліна.

Як паведамляе Berliner Morgenpost, па папярэдніх дадзеных, агнястрэльнае раненне атрымаў адзін з дактароў.

Пасля гэтага злачынца застрэліўся.

Паліцыя пакуль не можа пацвердзіць гэтыя звесткі.

У праваахоўных органах паведамілі, што пагрозы захопу закладнікаў няма. Акрамя таго, няма звестак пра палітычныя матывы нападніка. Па дадзеных Bild, страляў адзін з пацыентаў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?