Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што людзі, якія захапілі закладнікаў у Нармандыі, заявілі пра сваю прыхільнасць «Ісламскай дзяржавы». Яны крычалі «Алаху Акбар!»

Алянд назваў падзеі «гнюсным тэрактам», перадае BFM-TV.

«Пагроза застаецца вельмі высокай. Мы павінны весці вайну [супраць ІД] усімі сродкамі», — падкрэсліў Алянд.

Па дадзеных Le Point, мужчыны крычалі «Алаху Акбар!». The Telegraph са спасылкай на паліцыю, у сваю чаргу, піша, што перад тым, як перарэзаць горла святару, яны выкрыквалі назву «Ісламскай дзяржавы».

***

У аўторак двое ўзброеных мужчын захапілі закладнікаў у Сэнт-Эцьен-дзю-Руўры, у прыгарадзе Руана. Яны забілі 84-гадовага святара (па дадзеных Le Figaro, перарэзаўшы яму горла), пасля чаго іх застрэліла паліцыя.

Некалькі чалавек былі параненыя ў выніку атакі. Прадстаўнік МУС Францыі П'ер-Анры Брандэ казаў, што нападнікаў застрэлілі, калі тыя выйшлі з царквы. «Абодва злачынцы выйшлі на вуліцу і былі застрэлены спецназам», - сказаў Брандэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?