Цешча прэзідэнта Formula One Management Берні Эклстоўна выкрадзеная ў Бразіліі, за яе патрабуюць выкуп у памеры 28 млн фунтаў (36,5 млн даляраў).

Як паведамляюць выданні Veja і Globo, 67-гадовая Апарэсіда Шунк была выкрадзеная з Сан-Паўлу ў пятніцу ноччу.

Паводле дадзеных СМІ, выкрадальнікі запыталі рэкордную суму за вызваленне жанчыны, яны запатрабавалі выплаціць выкуп у фунтах стэрлінгаў і падзяліць грошы на чатыры часткі.

Выкраданне людзей было распаўсюджаным заняткам крыміналу ў Бразіліі ў пачатку 2000-х гадоў, аднак колькасць такіх злачынстваў знізілася пасля таго, як у паліцыі было сфармаванае спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з выкраданнямі.

85-гадовы Берні Эклстоўн лічыцца адным з самых багатых і ўплывовых людзей у свеце спорту, яго маёмасць ацэньваецца ў 3,1 млрд даляраў.

Апарэсіда Шунк з'яўляецца маці 38-гадовай Фабіян Флозі, з якой Эклстоўн абвянчаўся ў 2012 годзе.

Паліцыя Бразіліі і прадстаўнікі сям'і Эклстоўна пакуль не давалі каментароў з нагоды выкрадання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?