Фота abiturient.ru.

Фота abiturient.ru.

Мы прагледзелі прахадныя балы 2016 года ў пяці сталічных універсітэтах, якія ўжо апублікавалі гэтыя звесткі.

З чаго складаюцца вынікі абітурыентаў? Гэта сярэдні бал атэстата + вынік трох ЦТ. Напрыклад, калі сярэдні бал атэстата — 60, а ўсе тры ЦТ здадзеныя на 40, то абітурыент набірае 180 балаў.

Топ-10 спецыяльнасцяў з самымі нізкімі прахаднымі баламі

Універсітэт Факультэт Спецыяльнасць Прахадны бал
1 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Вайсковы факультэт Хімія (радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона) 100
2 Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Вайскова-тэхнічны факультэт Пад’ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне (кіраванне падраздзяленнямі інжынерных войскаў) — 
у інтарэсах Унутраных войскаў
105
3 Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Факультэт энергетычнага будаўніцтва Караблебудаванне і тэхнічная эксплуатацыя воднага транспарту 118
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Аўтатрактарны факультэт Дызайн гусенічных і колавых машын  118,3
4 Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Спецыяльнасць «правазнаўства» — у інтарэсах Міністэрства абароны Спецыялізацыя «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць» 132
5 Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ Прыродаахоўная дзейнасць Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент  142
6 Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка Фізіка-матэматычны факультэт Фізіка і інфарматыка 143
7 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Фізічны факультэт Усе спецыяльнасці 167
Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Крымінальна-выканаўчы факультэт Спецыяльнасць «правазнаўства»;
спецыялізацыя «Крымінальна-выканаўчая дзейнасць»
167 (для хлопцаў); 309 (для дзяўчат)
8 Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Аўтатрактарны факультэт Гарадскі электрычны транспарт 168
9 Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Аўтатрактарны факультэт Рухавікі ўнутранага згарання 171
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Упаковачная вытворчасць 171
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Прыборабудаўнічы факультэт Тэхналогія матэрыялаў і кампанентаў электроннай тэхнікі 171
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Факультэт транспартных камунікацый Геадэзія 171
10 Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка Фізіка-матэматычны факультэт Матэматыка і інфарматыка 172
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка Факультэт дашкольнай адукацыі Дашкольная адукацыя 172
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Тэхналогія і абсталяванне ювелірнай вытворчасці 172

У БДУ на вайсковы факультэт на спецыяльнасць «геаінфармацыйныя сістэмы (спецыяльныя)» залічылі ўсіх, хто паступаў. Гэтак жа, як і на геаграфічны факультэт на спецыяльнасці «гідраметэаралогія», «геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў» і «геаінфармацыйныя сістэмы (зямельна-кадастравыя)».

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце самы нізкі прахадны бал на бюджэт на факультэце міжкультурных камунікацый на спецыяльнасць «іспанская мова і другая замежная мова са спецыялізацыяй» — 223 балы.

Топ-10 спецыяльнасцяў з самымі высокімі прахаднымі баламі

Універсітэт Факультэт Спецыяльнасць Прахадны бал
1 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Факультэт міжнародных адносін Міжнародныя адносіны; Міжнароднае права 382
2 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Факультэт міжнародных адносін Лінгвакраіназнаўства 381
3 Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт Перакладчыцкі факультэт Кітайская мова (на базе англійскай / кітайскай мовы) і другая замежная мова са спецыялізацыяй 377
4 Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Следча-экспертны факультэт Спецыяльнасць «Судовыя крыміналістычныя экспертызы» — 
у інтарэсах Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
372 (для дзяўчат); 216 (для хлопцаў)
5 Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт Перакладчыцкі факультэт Англійская мова і другая замежная мова са спецыялізацыяй 371
6 Інстытут бізнэсу і менеджменту тэхналогій Бізнэс-адміністраванне;
Лагістыка;
Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі
370
7 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Факультэт міжнародных адносін Мытная справа 363
8 Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт Факультэт міжкультурных камунікацый Англійская мова і другая замежная мова са спецыялізацыяй 362
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Юрыдычны факультэт Паліталогія 362
Інстытут журналістыкі БДУ Інфармацыя і камунікацыя 362
9 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Факультэт міжнародных адносін Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму);
Сусветная эканоміка
361
10 Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Факультэт маркетынгу менеджменту і прадпрымальніцтва Бізнэс-адміністраванне 357

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка найвышэйшы прахадны бал на бюджэт на факультэце спецыяльнай адукацыі на спецыяльнасць «лагапедыя» – 329 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?