Магутны выбух прагрымеў на заводзе Міністэрства абароннай прамысловасці каля 15.00 ў азербайджанскім горадзе Шырван, у 120 кіламетрах ад Баку. Як паведамляе ТАСС, пацярпелі 20 чалавек.

«Параненыя 20 чалавек, якія з рознымі траўмамі і апёкамі шпіталізаваныя ў Шырванскую цэнтральную гарадскую бальніцу», — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Азербайджана. Там таксама адзначылі, што «па-ранейшаму не маюць інфармацыі аб загінулых».

У Шырване таксама знаходзіцца кіраўніцтва Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Як паведамляе РІАН, некаторыя з параненых знаходзяцца ў цяжкім стане.

Агенцтва паведаміла са спасылкай на відавочцаў, што грукат снарадаў чутны за дзесяць кіламетраў ад месца здарэння, у горадзе выбухной хваляй выбіла шыбы ў будынках.

Жыхары бліжэйшых да заводу дамоў эвакуяваныя. У радыусе двух кіламетраў перакрытыя дарогі. Ля месца здарэння дзяжураць брыгады хуткай дапамогі.

Паводле папярэдняй версіі, інцыдэнт меў месца на складзе гатовай прадукцыі завода пры адгрузцы снарадаў. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0