Раніцай у сталічнай Серабранцы мінчук, які праязджаў міма, затрымаў злодзея, які разбіў шкло ў чужым Mercedes і скраў адтуль магнітолу. Зламыснікам аказаўся рэцыдывіст з расійскім пашпартам, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Мужчына ехаў на машыне па вуліцы Пляханава і ўбачыў, што з акна прыпаркаванага на абочыне Mercedes С180 спрабуе выбрацца чалавек. Мінчук зразумеў, што гэта злодзей, спыніў сваё аўто і падбег да месца здарэння.

У гэты ж момант на яго накінуўся зламыснік і паміж імі завязалася бойка. Жанчына, якая праходзіла міма, выклікала міліцыю і хуткую. Праз некалькі хвілін праваахоўнікі затрымалі злодзея.

Ім аказаўся 29-гадовы раней неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы грамадзянін Расіі, які спрабаваў выкрасці куртку і магнітолу з салона Mercedes.

Цяпер у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч.2 арт. 205 ( «Крадзеж») Крымінальнага кодэкса РБ. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да чатырох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0