Былая першая лэдзі, сенатар і дзяржсакратар Хілары Клінтан афіцыйна зацверджана кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

Такім чынам, яна стала першай жанчынай, якую прапанавалі на пасаду амерыканскага лідара ад буйной партыі, і атрымала шанец стаць першай у гісторыі ЗША жанчынай-прэзідэнтам.

Як паведамляе CNN, Клінтан на дадзены момант набрала 2821 голас дэлегатаў з'езда партыі, абмінуўшы парог у неабходныя 2383 галасы.

Раней яе падтрымаў асноўны сапернік па праймерыз Берні Сандэрс. «Хілары Клінтан павінна стаць наступным прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Ніякай альтэрнатывы тут няма», - заявіў ён.

У мінулую пятніцу з кандыдатам вызначылася і партыя рэспубліканцаў. Ім стаў мільярдэр Дональд Трамп.

За яго прагаласавалі 1604 дэлегаты пры неабходным парозе ў 1237 галасоў.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 8 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?