Спажыўцы цэнтральнай часткі Брэста засталіся без электрычнасці з-за аварыі на падстанцыі, паведамілі ў РУП «Брэстэнерга».

Пашкоджанне кабельнай лініі 10 кВ адбылося сёння каля 8.00 на падстанцыі «Усходняя» размеркавальнага пункта №84. У выніку апынуліся абясточанымі чатыры трансфарматарныя падстанцыі і спажыўцы цэнтральнай часткі горада.

Зараз спецыялісты аператыўна праводзяць пераключэнне на рэзервовую лінію электраперадачы. У «Брэстэнерга» паабяцалі, што электразабеспячэнне будзе адноўлена ў бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?