26 ліпеня адбылося пасяджэнне прэзідыума Савета Міністраў, паведамляе прэс-служба ўрада. На ім быў разгледжаны ход работ па выкананні ў 2016 годзе заданняў па стварэнні новых працоўных месцаў і працаўладкавання грамадзян.

government.by

government.by

Кіраўнік урада, у прыватнасці, нагадаў аб пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы па стварэнні ў краіне не менш за 50 тысяч працоўных месцаў штогод. Звесткі, якія далі Белстат сумесна з Мінпрацы і сацабароны сведчаць, што ў цэлым даведзеныя заданні з пачатку года выконваюцца. Запланавана стварыць працоўныя месцы для 8320 чалавек па выніках першага квартала, працаўладкавана 15.824 чалавекі. Аднак не забяспечылі выкананне задання ў першым квартале канцэрн «Белнафтахім», Гродзенскі, Мінскі і Магілёўскі аблвыканкамы.

А. Кабякоў адзначыў, што праца па працаўладкаванні грамадзян на новыя працоўныя месцы ў першую чаргу накіравана на дасягненне пэўнага станоўчага выніку, спыненне негатыўных тэндэнцый на рынку працы і нармалізацыю становішча ў працоўных калектывах.

«Пакуль жаданы вынік не дасягнуты, нягледзячы на перавыкананне задання амаль у два разы, інфармацыя, якая паступае ва ўрад, па-ранейшаму сведчыць аб захаванні сацыяльнай напружанасці ў шэрагу працоўных калектываў, выкліканай няпоўнай занятасцю работнікаў, асабліва ў арганізацыях прамысловасці і будаўніцтве», — канстатаваў прэм'ер-міністр.

Калі бачнага эфекту ў вырашэнні праблемы занятасці няма, значыць, неабходна знайсці прычыны гэтага, працягнуў старшыня Саўміна. Паводле яго слоў, найбольш відавочныя праблемы хаваюцца ў якасных характарыстыках створаных працоўных месцаў.

«Каб вырашыць праблему занятасці неабходна ствараць высокаэфектыўныя і запатрабаваныя працоўныя месцы, якія сапраўды патрэбныя арганізацыяў і не стануць для іх у наступстве своеасаблівым баластам», — упэўнены кіраўнік урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0