Прааналізаваўшы досвед арганізацыі хатніх матчаў першага круга, «Крумкачы» вырашылі прадаваць квіткі на галоўную трыбуну з прывязкай да месцаў (за 6 рублёў), а на далёкую трыбуну - без прывязкі (за 3 рублі). Таксама набыць іх можна будзе на сайце SMSbilet.by.

Дзеці (да 16 гадоў) змогуць прайсці на далёкую трыбуну бясплатна, а на галоўную — за 1 рубель.

Аплаціць кошт можна ў інтэрнэце, карткай, з балансу мабільнага, праз банкамат або інфакіёск. Набыты на сайце білет прыходзіць на тэлефон у выглядзе SMS-паведамлення.

«Крумкачы» праводзяць хатнія матчы на стадыёне ФК «Мінск» па вуліцы Маякоўскага, 127.

31 ліпеня яны згуляюць там з «Белшынай» (пачатак у 17:00)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0