Дзяржкарпарацыя «Внешэканомбанк» (ВЭБ) зафіксавала «штуршок ад дна» ў расейскай эканоміцы. Паводле ацэнак ВЭБа, па выніках чэрвеня ВУП Расеі вырас на 0,1% пасля зніжэння ў траўні на 0,3%. Такія дадзеныя адлюстраваны ў аналітычнай справаздачы дзяржкарпарацыі.